Ляхавіцкі “Эдэльвейс” сябруе з “зоркамі”

Калектыў гасцініцы гарантуе выдатны сэрвіс.

Здарожанага вандроўніка тут заўсёды чакаюць, яго гатовы гасцінна сустрэць, стварыць усе ўмовы для адпачынку. Размова пра гасцініцу “Эдэльвейс” КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”. Яна атрымала сваё другое нараджэнне падчас падрыхтоўкі горада да абласнога свята “Дажынкі-2013”. А пасля таго, як камунальнікі ўнеслі, як кажуць, апошні штрых да партрэта, “Эдэльвейс” расцвіў. Прыгожа аформлены ўваход, камфортны інтэр’ер, выдатны сэрвіс. Сярод іншых абсталяваны нумар для пражывання людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Па жаданні, даставяць у нумар сняданак.

У верасні мінулага года спецыялісты БДІ стандартызацыі і сертыфікацыі ацанілі вартасць камунальнай гасцініцы ў нашым райцэнтры і прысвоілі ўзровень камфортнасці “дзве зоркі”. Такім дасягненнем могуць пахваліцца нямногія райцэнтры вобласці.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *