Зарплата ў канвертах: маленькія плюсы могуць стаць вялікім мінусамі

Камітэт дзяржаўнага кантролю па Брэсцкай вобласці інфармуе, што калі вы пагадніліся на заработную плату “ў канвертах”, не заключылі пры прыёме на работу працоўны дагавор, работнік пазбаўляецца дапамогі па часовай непрацаздольнасці і магчымасці забяспечыць дастойную крыніцу даходу пры выхадзе на пенсію па ўзросце. Пры гэтым у бюджэт не паступаюць сумы падаткаў і плацяжоў з заработнай платы, якія ў тым ліку ідуць на выплату пенсій, стыпендый, заработнай платы работнікам бюджэтнай сферы.
Паважаныя жыхары Брэстчыны!
Калі ў вас ёсць звесткі аб фактах выплаты заработнай платы “ў канвертах”, звяртайцеся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці па адрасах: паштовы – Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, 224005, г. Брэст, вул. Міцкевіча, 3, электронны – kgkbrest@mail.belpak.by, тэлефоны 23-69-68, 23-09-07 (г. Брэст), 45-47-31 (г. Баранавічы), 35-95-60 (г. Пінск).
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *