Вечар. Дарога. Аварыя

27 жніўня каля 22 гадзін дарожна-транспартнае здарэнне з трагічным зыходам адбылося на 20-м кіламетры аўтадарогі Ляхавічы–Свяціца. Жыхар вёскі Свяціца на аўтамабілі “Таёта Авенсіс” наехаў на веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Ад атрыманых траўм веласіпедыст (жыхар вёскі Крывошын) памёр на месцы ДТЗ.
У сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я і бачнасці на дарогах ДАІ звяртаецца да вадзіцеляў: будзьце надзвычай уважлівыя і асцярожныя, асабліва пры руху ў цёмны час сутак, падчас туманаў. А веласіпедыстам, пешаходам, возчыкам гужавых павозак нагадваем, што, акрамя ўважлівасці і асцярожнасці, у такіх умовах неабходна больш актыўна выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ, старшы дзяржаўта-інспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *