Кто желает служить в милиции? Ляховичскому РОВД требуются кадры

Для тых, хто жадае служыць у міліцыі, устаноўлены даволі жорсткі адбор. Апрануць міліцэйскую форму зможа толькі той, хто па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні адукацыі здольны выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў. Не маюць значэння нацыянальнасць, пол, сацыяльнае паходжанне, маёмаснае становішча, стаўленне да рэлігіі. Затое абавязковымі ўмовамі з’яўляюцца добрая фізічная пад-рыхтаванасць, адсутнасць у біяграфіі адзнак аб прыцягненні да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Перашкодзяць трапіць на службу ў міліцыю і блізкія сваякі, якія маюць судзімасць, схільнасць да алкагалізму і наркаманіі, псіхічныя захворванні і г.д.

Улічваючы важнасць і складанасць службы, дзяржава дае супрацоўнікам органаў унутраных спраў сацыяльныя гарантыі і льготы. Сярод іх – пенсійны ўзрост 45 гадоў і пенсійная выслуга 20 гадоў, уключэнне ў спісы маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы службы, бясплатнае абмундзіраванне і г.д.

Зараз РАУС праводзіць конкурсны адбор на пасады ўчастковага інспектара міліцыі (кандыдаты павінны мець сярэднюю спецыяльную юрыдычную адукацыю або любую вышэйшую), інспектара дарожна-патрульнай службы ДАІ (вышэйшая ці сярэдняя спецыяльная юрыдычная адукацыя, вышэйшая тэхнічная адукацыя, вадзіцельскае пасведчанне катэгорый “ВС”), міліцыянера-дзяжурнага ІЧУ (перавага аддаецца тым, хто прайшоў службу ва Узброеных Сілах), кіраўніка групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці (гэта цывільная пасада прадугледжвае наяўнасць вышэйшай юрыдычнай адукацыі).

Як правіла, на пасады радавога і малодшага начальніцкага складу органаў унутраных спраў (сяржанты) прымаюцца грамадзяне не старэйшыя за 25 гадоў, а на афіцэрскія пасады – не старэйшыя за 30 гадоў.

Ужо зараз неабходна звяртацца ў РАУС выпускнікам школ, якія сёлета збіраюцца паступаць у Акадэмію МУС або Магілёўскі інстытут МУС.

Больш падрабязную інфармацыю па гэтых пытаннях можна атрымаць у групе кадраў РАУС па тэлефоне 2-16-10.

Сяргей ПАЖОГА,

намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *