Аграномы Ляхавіччыны чакаюць вясну

А калі на дварэ яшчэ ўстойлівы “плюс”, то, здаецца, вось-вось зазвініць наваколле песняй жаўрука і пакліча хлебароба ў поле.

Таму і трэба быць гатовымі па поўнай вясновай праграме выканаць галоўную задачу – пасеяць хлеб з захаваннем усіх агратэхнічных мерапрыемстваў, каб напрыканцы лета сабраць важкі ўраджай.

Паўтарыць пройдзенае і не раз замацаванае на практыцы, даведацца пра новыя эфектыўныя тэхналогіі ў раслінаводчай галіне, каб прымяніць іх на сяўбе, – такую мэту ставілі перад сабой аграномы сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія на працягу чатырох дзён вучыліся ў ЛДАКу. Пытанні аграхіміі, аховы раслін, агратэхнічныя прыёмы атрымання высокіх ураджаяў, метады паспяховай нарыхтоўкі кармоў, захаванне тэхнікі бяспекі – тэмы для лекцый, размоў і дыскусій, што праходзілі гэтым часам у аўдыторыях навучальнай установы. Заняткі са спецыялістамі праводзілі выкладчыкі аграрнага каледжа, а таксама спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *