Святлафорнае месца ў Ляхавічах

Гэта месца ў некалькіх дзясятках метраў ад СШ №1 на скрыжаванні вуліц Дзесюкевіча і Янкі Купалы ў райцэнтры мае славу неспакойнага і небяспечнага. Не самы лепшы агляд для вадзіцеляў і пешаходаў (частка вуліцы Янкі Купалы “хаваецца” за будынкам школы), і як вынік – час ад часу раздаецца віск тармазоў: праязджаючыя аўто ледзь паспяваюць спыніцца перад “зебрай”, па якой пераходзяць ці перабягаюць дарогу пешаходы.

Тут ужо здараліся аварыі, у тым ліку са смяротным зыходам. Блізкае размяшчэнне ўстановы адукацыі ў такой сітуацыі трывожыць, бо, як вядома, дзеці непрадказальныя і, нават добра ведаючы правілы дарожнага руху, могуць падчас гульні знянацку выскачыць на праезную частку. А тут і да бяды недалёка. Думку пра тое, што на гэтым скрыжаванні нялішнім быў бы святлафор, неаднойчы выказвалі ляхавічане, тэлефануючы ў рэдакцыю раёнкі. Напэўна, такое дапаўненне да пешаходнага перахода і “ляжачых паліцэйскіх” не было б лішнім. А што на гэты конт думаюць кампетэнтныя службы?
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Святлафорнае месца ў Ляхавічах

  • 08/02/2015 в 22:03
    Permalink

    Светофор очень нужен! Отправляешь ребёнка в школу и переживаешь за его безопасность. Правильно заметила журналист, что на этом перекрёстки не один раз случались аварии. Покуда гром не грянет- крестьянин не перекрестится.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *