Махлярства праз сетку

Сярод насельніцтва хутка набірае папулярнасць электронная камерцыя. Усё больш кліентаў прыцягваюцца ў сетку інтэрнэт, дзе можна набыць тавары і аплачваць паслугі, не выходзячы з дому. Актыўнае ўкараненне новых тэхналогій у банкаўскае абслугоўванне насельніцтва прывяло да з’яўлення так званых “электронных грошай”. У Рэспубліцы Беларусь існуе 9 сістэм электронных грошай.

Натуральна, што развіццё электронных тэхналогій і тэлекамунікацыйных сетак, усеагульная даступнасць сеткі інтэрнэт разам са станоўчымі момантамі ствараюць і ўмовы да актыўнага з’яўлення супрацьпраўных дзеянняў у данай сферы. Людзі звяртаюцца ў міліцыю з заявамі аб фактах несанкцыянаванага доступу да іх інтэрнэт-рэсурсаў (анкетаў у сацыяльных сетках, электронных паштовых скрыняў, электронных кашалькоў), злачынных дзеянняў у сетцы інтэрнэт, супрацьпраўным выкарыстанні рэквізітаў для доступу да сеткі інтэрнэт, наўмыснага знішчэння і блакіроўкі камп’ютарнай інфармацыі і інш.).
Часцей за ўсё грамадзяне пакутуюць ад так званых інтэрнэт-махлярстваў. Пры гэтым большая іх частка звязана з пакупкамі з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт. Людзі на розных інтэрнэт-рэсурсах знаходзяць аб’явы аб продажы зацікавіўшых іх рэчаў, затым пераводзяць “прадаўцам” значныя сумы грошай, у выніку губляюць грошы і не атрымліваюць куплены тавар.
Цяпер у сетцы інтэрнэт дзейнічае шмат сэрвісаў, якія дазваляюць аплачваць розныя паслугі або проста пераводзіць грошы з абаненцкіх рахункаў сотавых аператараў, чым у апошні час таксама часта карыстаюцца махляры. Гэта так званае SMS-махлярства. Махляр рознымі шляхамі спрабуе даведацца ў ахвяры абаненцкі нумар сотавага тэлефона, а таксама код для правядзення той ці іншай аперацыі. Пасля гэтага, атрымаўшы доступ да чужога абаненцкага рахунку, завалодвае яго грашыма. Часта неабходную інфармацыю злачынцы атрымліваюць пры знаёмствах у сацыяльных сетках, нярэдка падманваюць непаўналетніх.
Памятайце, размясціць у сетцы інтэрнэт інфармацыю пра сябе для агульнага доступу, сваё фота – гэта тое самае, што размясціць іх на дошцы аб’яў на прыпынку грамадскага транспарту.
Рэгіструюцца і крадзяжы грошай з рахункаў грамадзян з выкарыстаннем даных іх пластыкавых банкаўскіх картак. Большасць іх учыняюцца са згубленых, украдзеных банкаўскіх картак і ў многім дзякуючы безадказнасці саміх уладальнікаў, якія чамусьці перадаюць сваю картку іншым асобам, пішуць на картцы (каб не забыцца) пін-код або захоўваюць гэту інфармацыю разам з карткай і г. д. Рэгіструюцца таксама і крадзяжы з карт-рахункаў грамадзян. Так, данымі іх банкаўскіх картак злачынцы завалодваюць з выкарыстаннем спецыяльнага прыстасавання, так званага “скімера”. Яго, як правіла, устанаўліваюць у шчыліну карткапрыёмніка банкамата і маскіруюць. Пры ўстаўленні карыстальнікам банкаўскай карткі ў банкамат яе даныя чытаюцца гэтым устройствам. З часам “скімеры” сталі больш мініяцюрнымі, а замест накладной клавіятуры ўсё часцей выкарыстоўваецца ўстроеная відэакамера. Выкарыстоўваючы “скімеры”, злачынцы лёгка вырабляюць карткі і атрымліваюць доступ да рахункаў уладальнікаў арыгіналаў. Гэта трэба ўлічваць пры паездках за мяжу. Пры зняцці грошай у банкамаце звяртайце ўвагу на адсутнасць на банкамаце якіх-небудзь пабочных устройстваў. Калі ў вас узнікаюць падазрэнні, лепш адмовіцца ад аперацыі. Пры разліку банкаўскай карткай у магазіне, кафэ і іншых установах старайцеся, каб усе аперацыі, якія праводзяцца з ёю, былі бачнымі. Пры разліках за мяжой карыстайцеся асобнай банкаўскай карткай, на якой ёсць невялікая сума грошай для пакупак.
Аляксандр БУРБІЦКІ,
першы намеснік  начальніка РАУС.

Фота з сайта http://ru.publika.md

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *