Гайда на лыжы! Мода на здароўе ў Ляхавічах

Не паслізнуўся – дарэмна зіму правёў. Як і ў любым іншым жарце, у гэтым таксама – толькі частка жарту. Усё астатняе – праўда быцця, веянні сучаснасці, факт кліматычных адрозненняў дня сённяшняга ад яшчэ параўнальна блізкага мінулага. Калі зіма, завеі, гурбы снегу, лыжы можна было лічыць словамі роднаснымі. А прагулкі на лыжах па снежнай цаліне, катанне на гэтым няхітрым але “наравістым” спартыўным рыштунку з горкі лічыліся першай зімовай забавай. У гэтым сезоне для навучэнцаў Ляхавіцкага агракаледжа лыжны дэбют адбыўся ў пачатку снежня. З-за сціпласці снежнага покрыва атрымаўся ён кароткім.

Працяг здарыўся ў мінулы панядзелак. Гэты дзень якраз стаў першым вучэбным днём у новым семестры. Чацвёртакурснікі адной з груп агранамічнага аддзялення ўрок фізічнай культуры і здароўя пераўтварылі ва ўрок лыжнай падрыхтоўкі. З задавальненнем, пра што сведчыць фотаздымак, і з карысцю, што агульнавядома. Ці надоўга снег, хоць і не глыбокі, але чысты і іскрысты? І ці будзе яшчэ магчымасць “абуць” лыжы і ўзяць у рукі палкі? А пакуль – у пагоню за лідарам. Вольга Лазарава з фізкультурай і спортам на ты. Падабаюцца лыжы, упэўнена адчувае сябе на каньках, сябруе з бегам. Адным сказам – спартсменка, актывістка, выдатніца вучобы. Думаецца, гэта той выпадак, калі першае дапамагае ў апошнім.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Гайда на лыжы! Мода на здароўе ў Ляхавічах

  • 11/02/2015 в 21:59
    Permalink

    А в районе не успели посоревноваться в лыжных гонках, пометать снежки!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *