З юнацтвам сустракаюцца ў лютым. У школах Ляхавіцкага раёна прайшлі вечары сустрэчы /фота/ (дапоўнена)

Шчымліва родныя – аднакласнікі.

Дата “першая субота лютага” штогод гучыць як пароль для ўсіх выпускнікоў. І не мае значэння, колькі гадоў назад развітаўся з настаўнікамі і аднакласнікамі, – у школе заўсёды быццам вяртаешся ў незабыўнае мінулае. Да сустрэчы са сваімі выпускнікамі ў мінулую суботу рыхтаваліся ва ўсіх СШ раёна. Святочныя праграмы і словы падзякі любімым настаўнікам, сустрэча з сябрамі юнацтва і расказы пра ўласныя дасягненні, шчырыя абдымкі і кампліменты адзін аднаму – усё гэта было 7 лютага. У цёплай атмасферы шчырасці прайшоў вечар сустрэчы і ў СШ №1. У стылізаванай праграме “Школа -TV” арганізатары і вядучыя дзейства запрасілі выпускнікоў-юбіляраў (а сярод іх былі і тыя, хто закончыў навучальную ўстанову і 20, і 25, і 30, і 35 гадоў назад) да ўдзелу ў здымках вядомых тэлеперадач “Угадай мелодыю”, “У гасцях у казкі”, “Арсенал” і іншых. Спадабалася і ўдзельнікам, і гледачам. Вершы і песні, цікавыя конкурсныя заданні перанеслі гасцей у цудоўную школьную пару. Школа заўсёды чакае сваіх выпускнікоў у госці.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

З класнымі кіраўнікамі Ірынай Патапчык і Аленай Якубец праз 10 гадоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *