Скрытая небяспека

У апошні час пачасціліся выпадкі пранікнення пабочных асоб на энергааб’екты з мэтай крадзяжу. Так, у лютым гэтага года на трансфарматарнай падстанцыі “Свяціца” было зліта з абсталявання трансфарматарнае масла, чым нанесены значныя страты. Толькі па шчаслівай выпадковасці гэта не прывяло да пашкоджання абсталявання і аварыі.
Аналагічныя выпадкі зафіксаваны ў Брэсцкім і Пінскім раёнах.
Электрасеткі папярэджваюць, што за пашкоджанне і крадзёж абсталявання падстанцый і паветраных ліній электраперадач вінаватыя прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці.
Акрамя таго, неабходна памятаць, што набліжэнне да абсталявання на энергетычных аб’ектах стварае пагрозу здароўю і нават жыццю. Летась толькі на Брэстчыне ад паражэння электрычным токам пры пранікненні на энергетычныя аб’екты загінулі 4 чалавекі і адно дзіця атрымала электратраўму (наогул, як паказвае практыка мінулых гадоў, многія дзеці выбіраюць для гульні непадыходзячыя месцы).
Асаблівую небяспеку ўяўляе рыбалка ў ахоўнай зоне ліній электраперадачы, таму што набліжэнне вудзільна да правадоў ЛЭП прыводзіць да цяжкіх траўм ці да лятальнага зыходу.
Ляхавіцкі РЭС звяртае ўвагу на недапушчальнасць пранікнення ў энергаўстаноўкі ці набліжэнне да токавядучых частак.
Для аператыўнага вырашэння пытанняў па ўхіленні аварыйных сітуацый (абрыў правадоў, пашкоджанне электраабсталявання падстанцый, адсутнасць электраэнергіі) просім інфармацыю па ведамляць дыспетчару РЭС.
Сяргей ФІНЮЦІН, галоўны інжынер Ляхавіцкага РЭС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *