Ляхавічы: люты сабраў інтэрнацыяналістаў /фота/

Сёння ў Ляхавіцкім раёне пражывае 54 воіны-інтэрнацыяналісты. Па традыцыі 15 лютага яны сабраліся, каб аддаць даніну павагі загінуўшым у Афганістане сябрам, успомніць таварышаў, што пайшлі з жыцця ў мірны час, а яшчэ проста пабыць разам, вырашыць надзённыя праблемы, пагаварыць.

Пад гукі марша былыя салдаты прайшлі па галоўнай вуліцы райцэнтра да помніка воінам-вызваліцелям, усклалі вянкі, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых.

У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў “круглы стол”, падчас якога “афганцы” мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні спецыялістам райвыканкама, камунгаса, сацыяльнай службы.

Урачыстыя мерапрыемствы прадоўжыліся ў дзіцячай школе мастацтваў святочнай канцэртнай праграмай. Усім “афганцам” і бацькам загінуўшых па традыцыі аказана матэрыяльная дапамога з раённага бюджэту.

У гэты ж дзень воіны-інтэрнацыяналісты наведалі магілы воінаў, загінуўшых у далёкай краіне, і тых, хто памёр у мірны час, а таксама завіталі да іх бацькоў.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *