Патрыёт назаўсёды. Рэдакцыя газеты “Ляхавіцкі веснік” узнагароджана дыпломам Міністэрства інфармацыі

Штогод напярэдадні 23 лютага ў сталічны Дом афіцэраў запрашаюцца журналісты на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, патрыятычнага выхавання насельніцтва. У мінулы чацвер гэта адбылося ўжо восьмы раз. У год юбілея Вялікай Перамогі ўсё было вельмі ўрачыста, кожны штрых сцэнарыя і ўвогуле ўсё дзейства так і хочацца назваць адкрытым урокам патрыятызму, які падрыхтавалі і правялі два міністэрствы – абароны і інфармацыі.

Міністр абароны Андрэй Раўкоў падкрэсліў, што ваеннае будаўніцтва і патрыятычнае выхаванне – гаранты стабільнасці і згоды на беларускай зямлі. І невыпадкова гэтыя ўзаемазвязаныя канцэптуальныя паняцці прысутнічаюць у тэматыцы творчага конкурсу. “Пры непасрэдным удзеле СМІ грамадскасць штодзённа знаёміцца з вынікам дзейнасці беларускай арміі”, — падкрэсліў Андрэй Раўкоў. Ён падзякаваў журналістам за аб’ектыўнасць і творчы падыход да асвятлення гэтай важнай тэмы.

Вялікую сістэмную работу дзяржаўных СМІ па ўвекавечанні подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адзначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч: “Мы свята шануем традыцыі нашых бацькоў, будуем суверэнную Беларусь, абапіраючыся на памяць аб мінулым і ствараючы мірны сённяшні дзень”. Яна акцэнтавала ўвагу на тым, што “ў сучасным грамадстве як ніколі запатрабавана сумленная і адказная журналістыка, і што менавіта гэтыя прынцыпы з’яўляюцца асноватворнымі пры асвятленні такіх важных тэм, як пытанні будаўніцтва Узброеных Сіл, пытанні патрыятызму”. Міністр выказала ўпэўненасць, што ўзоры сапраўднай журналісцкай творчасці ў юбілейны год Вялікай Перамогі з’явяцца на старонках друкаваных СМІ, у тэле- і радыёэфіры.

Сёлета на ўдзел у рэспубліканскім творчым конкурсе было пададзена 96 заявак, у тым ліку і ад нашай раёнкі. Рэдакцыя газеты “Ляхавіцкі веснік” узнагароджана дыпломам Міністэрства інфармацыі за актыўны ўдзел у асвятленні пытанняў патрыятычнага выхавання насельніцтва. Нагадаю, што сённяшні “ЛВ” пачынаўся ў 1943 годзе з “Совецкага патрыёта” – выдання падпольнага

РК КП(б)Б. Патрыётам ён застаецца заўсёды. Міністр інфармацыі Лілія Ананіч уручыла дыплом рэдактару “ЛВ”. Прыемна, што сярод узнагароджаных былі яшчэ два брэсцкія адрасы: “Лунінецкія навіны” і столінскія “Навіны Палесся”.

Вольга БАРАДЗІНА.

One thought on “Патрыёт назаўсёды. Рэдакцыя газеты “Ляхавіцкі веснік” узнагароджана дыпломам Міністэрства інфармацыі

  • 25/02/2015 в 23:46
    Permalink

    Опять порадавали отличной новостью. Много лет я преданный поклонник районки. С интересом читаю все публикации.Дальнейших успехов.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *