Ручная работа. В Ляховичах районный турнир определил лучших школьников в гиревом спорте и армлестлинге /фото/

Прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь раённы турнір па гіравым спорце і армрэстлінгу сярод юнакоў і дзяўчат 1997-2000 гадоў нараджэння прайшоў у манежнай зале ДЮСШ. Традыцыі ўжо 17 гадоў, так што спаборніцтвы і іх сёлетнія старэйшыя ўдзельнікі – равеснікі.

Пасапернічаць у барацьбе на руках (юнакі і дзяўчаты) і ў практыкаванні “рывок 16-, або 24-кілаграмовай (у залежнасці ад уласнай вагі атлета) гіры” прыехалі дружыны гарадскіх СШ №1 і №2, Крывошынскай і Ліпскай сярэдніх школ, сфарміраваныя па выніках унутрышкольных выступленняў. Турнір асабіста-камандны: былі вызначаны пераможцы і прызёры ва ўсх вагавых катэгорыях абодвух відаў спаборніцва. Па агульнай суме балаў вызначылі лепшую каманду, другога і трэцяга прызёраў. П’едэстал атрымаў наступны выгляд: СШ №2, Крывошынская СШ, СШ №1.

Арганізатарамі турніру традыцыйна з’яўляюцца аддзелы адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам БРСМ.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *