Па шчупаковым хаценні…

1 сакавіка пачалася ўстаноўленая правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства забарона на лоўлю шчупака звычайнага. Аматары рыбнай лоўлі змогуць лавіць яго толькі з 16 красавіка. Нераст данага віду рыб пачынаецца адразу пасля раставання лёду, праходзіць на невялікіх глыбінях у прыбярэжнай зоне вадаёмаў, а таксама на поймах рэк і ручаёў, дзе шчупак становіцца безабаронным перад чалавекам, які жадае паласавацца ягоным мясам ці ікрой. Ганцавіцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету будзе жорстка кантраляваць захаванне ўстаноўленай забароны, а таксама ахову гэтага віду рыб у час нерасту.

Лоўля шчупака ў перыяд з 1 сакавіка па 15 красавіка кваліфікуецца па першай частцы арт. 15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях як здабыча рыбы ці іншых водных аб’ектаў без належнага на тое дазволу, або ў забаронены час, а таксама замах на такую здабычу і цягне накладанне на грамадзяніна штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь. У адпаведнасці з заканадаўствам, такса для вызначэння памеру кампенсацыі шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў выніку незаконнага вылаву ці знішчэння шчупака (3 БВ) у перыяд забароны на яго лоўлю налічваецца ў трайным размеры і складае 9 базавых велічынь (1620000 рублёў).

Лепшы спосаб не стаць такім “штрафніком” – не парушаць устаноўленую забарону. Нераўнадушныя да зберажэння прыродных багаццяў людзі могуць паведаміць пра факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства на тэлефон даверу інспекцыі (8-01646-2-22-42) ці тэлефоны ляхавіцкіх РАУС, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Сяргей БАБКО,

намеснік начальніка Ганцавіцкай МРІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *