Вырашаецца па сутнасці. 24 лютага ў Ляхавіцкім райвыканкаме вёў прыём грамадзян памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

24 лютага ў Ляхавіцкім райвыканкаме вёў прыём грамадзян памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Гобараў. Звярнуцца да яго выказалі жаданне 9 чалавек, якія запісаліся на прыём папярэдне, і 2 – без папярэдняга запісу. Пытанне аднаго з грамадзян было вырашана да прыёму, таму ў яго адпала неабходнасць звяртацца асабіста да памочніка Прэзідэнта. Дарэчы, ніхто з грамадзян, якія адрасавалі звароты Дзмітрыю Гобараву, папярэдне ў раённы выканаўчы камітэт з гэтымі праблемамі не звяртаўся.

Агучаныя на прыёме пытанні датычыліся сацыяльнай абароны (правільнасці налічэння пенсій (4), камунальнай гаспадаркі (газіфікацыі і ўтрымання дарог (2), атрымання льготнага жылля (1), крэдытавання будаўніцтва жылля (1), работы праваахоўных органаў (2) .

Па выніках прыёму грамадзян памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь даў даручэнні абласным службам і райвыканкаму для вывучэння ўзнятых пытанняў і прыняцця мер. Большасць зваротаў вырашана на месцы.

Юрый НЕСЦЯРОВІЧ,

кіраўнік справамі райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *