Падарожжа вакол свету. У СШ №1 школьнікі знаёміліся з краінамі і кантынентамі

Германія, Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя… Навучэнцы СШ №1 падчас правядзення тыдня замежнай мовы “Падарожжа вакол свету” знаёміліся з краінамі і з кантынентамі.

Прэзентацыі і відэасюжэты, віктарыны і гульні падарылі школьнікам незабыўныя ўражанні. Рабяты атрымалі шмат карыснай інфармацыі, даведаліся пра славутасці, унікальную флору і фаўну замежных краін, вядомых людзей і неверагодныя вынаходніцтвы.

Старт тыдня быў дадзены на агульнашкольнай лінейцы. Кожны дзень “падарожнічалі ” па новай краіне. Калідор другога паверха школы стаў выставачнай залай для маляўнічых газет на англійскай і нямецкай мовах. Навучэнцы 10 і 11 класаў прымянілі атрыманыя веды падчас правядзення гульні “Брэйн – рынг”. Для вучняў 3 — 4 класаў быў праведзены ўрок-гульня “ABC Party”, 5 — 6 класаў – віктарына “Happy English”. Рабяты прадэманстравалі веданне нямецкай мовы падчас вуснага часопіса “Берлін вачыма дзяцей”, “Алімпійскага сямібор’я”, аўкцыёну ведаў “Вясёлыя рэбусы і загадкі”, віктарыны “Ці ведаеш ты Германію?”.

Завяршальным акордам тыдня замежнай мовы стаў канцэрт “Святы Валянцін запрашае сяброў”. Гучалі вершы і песні ў выкананні школьнікаў, чароўныя мелодыі выводзілі кларнет і гітара.

Галоўнай дзеючай асобай свята была англійская мова.

Сяброўства і ўзаемаразуменне, творчая і натхнёная атмасфера дазволілі рабятам яшчэ больш раскрыць свае здольнасці і таленты.

Алена ЯКУБЕЦ,

настаўніца замежнай мовы

СШ №1.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *