Ляхавіччына: чысціню ствараем самі!

Апошнія снежныя залежы паддаліся веснавому сонцу, вось-вось зазелянее трава, а паветра напоўніцца непаўторным водарам сакавіка.

Каб і надалей падтрымаць гэты ўзнёслы настрой, пастарацца трэба не толькі адказным за парадак службам – усім нам: навесці чысціню на вытворчых тэрыторыях, прысядзібных участках і вакол іх, разам з суседзямі прыбрацца ў дварах шматкватэрнікаў. Прадпрыемствам і арганізацыям варта ўспомніць: пачынаецца сезон чыстых чацвяргоў. Хаця, канешне, для чысціні не трэба чакаць менавіта гэтага дня тыдня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *