Мастацтва кнігі

Шэсць беларускіх выданняў адзначаны ўзнагародамі міжнароднага конкурсу дзяржаў-удзельніц СНД «Мастацтва кнігі». Цырымонія ўручэння адбылася 3 верасня на 23-й Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, пачэсным госцем якой у 2010 годзе з’яўляецца Беларусь.
Конкурс праводзіўся па дзевяці намінацыях і ў трох з іх беларускія кнігі занялі першыя месцы. У намінацыі «Надрукавана ў Садружнасці» пераможцам стала Слуцкае Евангелле, выпушчанае выдавецтвам Беларускай праваслаўнай царквы. Кніга Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі «Думкі сэрца», якая выйшла ў выдавецтве Свята-Елісаве-цінскага жаночага манастыра, атрымала першую прэмію ў намінацыі «Наш сучаснік». А зборнік выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» «Ніколі не забудзем» удастоены дыплома першай ступені ў намінацыі «Перамога».
У намінацыі «Кніга для дзяцей і юнацтва» другога месца ўдастоена кніга «Волаты і віцязі зямлі рускай» мінскага выдавецтва «Кніжны дом». «Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь-Масква», якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі», заняла трэцяе месца ў намінацыі «Садружнасць». Кніга гэтага ж выдавецтва «Зямля сілы. Белавежская пушча» ўзнагароджана спецыяльным дыпломам конкурсу.
Усяго на конкурс былі прадстаўлены 155 выданняў з 11 краін. Конкурс праходзіў пры пад-трымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *