“Мужнасцю сваёй у неўміручасць крочылі”. Праўнукі пра прадзедаў. “Ляхавіцкі веснік” і раённы камітэт БРСМ аб’яўляюць конкурс сачыненняў

Самы галоўны сёлетні юбілей для ўсіх беларусаў, безумоўна, – 70-годдзе Вялікай Перамогі. У далёкім 1945-ым яе заваявалі для многіх пакаленняў сваіх нашчадкаў нашы бацькі, дзяды і прадзеды – цаною мільёнаў жыццяў, бяспрыкладным гераізмам, непераўзыдзенай мужнасцю.

Да юбілея Вялікай Перамогі “Ляхавіцкі веснік” і раённы камітэт БРСМ аб’яўляюць конкурс сачыненняў “Мужнасцю сваёй у неўміручасць крочылі”. Праўнукі пра прадзедаў.

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе школьнікаў і навучэнцаў ЛДАКа, усіх жадаючых.

Творчыя работы да 17 красавіка ўключна можна прыносіць ці дасылаць на адрас рэдакцыі (плошча Леніна, 3, каб. 402), на наш электронны адрас (Ljahav_ves@cmi.by) ці ў райкам БРСМ (вул. Южакова, 18). Лепшыя сачыненні будуць надрукаваны на старонках “ЛВ”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *