Героі і ўзнагароды. У Ляхавіцкім раёне ветэранам уручаюць юбілейныя медалі

Ад незабыўнага мая 1945-га да дзён сённяшніх – сем дзесяцігоддзяў, што прайшлі пад знакам удзячнасці тым, хто заваяваў права на свабоднае і мірнае жыццё для многіх пакаленняў сваіх нашчадкаў.
Гэтымі днямі па ўсёй краіне да самых шаноўных людзей – ветэранаў вайны – завітваюць госці – прадстаўнікі ўлады, ваенкаматаў. Прыязджаюць, каб уручыць юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”.
На гэтым тыдні ўшанаванне ветэранаў праходзіла ў райцэнтры, Навасёлкаўскім, Жарабковіцкім і Востраўскім сельсаветах.
На здымку: ваенны камісар Ляхавіцкага раёна Аляксей Навіцкі ўручае юбілейны медаль ветэрану Вялікай Айчынай вайны Фёдару Левашу.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *