З пашпартам! Юныя ляхавічане атрымалі пашпарты /фота/

Павіншаваў юных ветэран Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Логвін.

Традыцыя гэта сімвалічная ”ў квадраце” – напярэдадні Дня Канстытуцыі краіны ўручаць яе юным грамадзянам галоўны дакумент. Сёлета гэта асабліва запамінальна, падмацоўваецца таксама вялікай датай. 2015 – юбілейны год Вялікай Перамогі, Год моладзі. У чацвер у Ляхавічах у ГДК адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 15-ці юным землякам. Тым, хто ў свае 14 ужо дасягнуў пэўных поспехаў. Выдатнай вучобай, спартыўнымі перамогамі, актыўнасцю ў грамадскім або культурным жыцці. Маштаб цырымоніі рэспубліканскі: праводзіцца па ўсёй краіне ў рамках ініцыяванай БРСМ усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”. Быць грамадзянінам сваёй краіны – і высокі гонар, і вялікая адказнасць. Рознымі словамі, аднак, у такім рэчышчы гучалі наказы юным ад раённай улады, ветэранаў вайны і працы.
Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *