Цімошы патрэбна дапамога

Паважаныя ляхавічане!

Звяртаецца да вас Хадневіч Марына Іванаўна, мама шасцігадовага Цімафея, з просьбай дапамагчы ў зборы грашовых сродкаў на рэабілітацыю сыночка.

Цімафей нарадзіўся ў калядную ноч 25 снежня 2008 года вагой 975 грамаў. Кровазліццё ў мозг, кома, два тыдні дзіця самастойна не дыхала, быў падключаны да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх. Тры месяцы Цімоша знаходзіўся ў аддзяленні для неданошаных дзяцей у Пінскай гарадской бальніцы, выпісаны з несуцяшальнымі дыягназамі: наступствы ранняга арганічнага паражэння цэнтральнай нервовай сістэмы, гідрацэфалія, частковая атрафія зрокавых нерваў абодвух вачэй.

З гэтага моманту пачалася наша гісторыя барацьбы за здароўе Цімафея. Да двух гадоў мы практычна жылі ў неўралагічным аддзяленні Пінскай дзіцячай бальніцы. Шматлікія масажы, ЛФК, медыкаментознае лячэнне, фізіяпрацэдуры, гірудатэрапія, безумоўна, прынеслі нядрэнныя вынікі: Цімоша ў год самастойна сеў, у два гады зрабіў першыя няўпэўненыя крокі. Я шчыра радавалася поспехам сыночка. Але чым старэйшым ён станавіўся, тым больш відавочнымі былі нашы праблемы. Ён не размаўляе і не разумее. З’явіліся наступныя дыягназы: двухбаковая нейрасэнсорная тугавухасць трэцяй ступені, затрымка псіхічнага развіцця, парушэнне маторыкі.

У шэсць гадоў Цімафей не поўнасцю разумее зваротную мову, не задае пытанні, не вядзе дыялогу. Спецыялісты ацэньваюць развіццё дзіцяці на 3-4 гады. У Цімафея дрэнны слых і зрок, парушана каардынацыя рухаў.

Неаднаразова мы праходзілі лячэнне ў рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры отарыналарынгалогіі ў Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі (раней “Жывіца”), праходзілі курс дэльфінатэрапіі.

Дзякуючы дапамозе сотні нераўнадушных сэрцаў (яшчэ раз шчыра дзякуем усім за неацэнную дапамогу майму дзіцяці), нам у 2014 г. удалося прайсці двухмесячную рэабілітацыю ў народнай бальніцы г. Юньчэнь (КНР), а з 19 студзеня па 6 лютага г.г. мы прайшлі рэабілітацыю ў цэнтры інтэнсіўнай тэрапіі “Оlinek” г. Варшава. Падчас рэабілітацыі Цімафей навучыўся зашпільваць гузікі, стаў больш рухавым, гаварлівым. Першы курс быў падрыхтоўчы. Пасля яго неабходна абавязкова прайсці другі курс не пазней, чым праз 8 тыдняў (другі курс назначаны на 7 красавіка г.г.) – кошт 3300 долараў ЗША. На жаль, я выхоўваю дзіця адна і сабраць такую суму за кароткі час не ў стане. Жывём мы з Цімафеем на дапамогу па доглядзе за дзіцем. У мяне няма магчымасці працаваць, таму што шмат часу аддаю на рэабілітацыю сына. Ды і ў спецсадку Цімафей застаецца толькі на некалькі гадзін у дзень. Цэлы дзень не ў дамашняй абстаноўцы – для яго вялікі стрэс.

Хачу звярнуцца за дапамогай да ўсіх нераўнадушных людзей. Калі ласка, дапамажыце Цімафею максімальна наблізіцца да здаровых дзетак. Дайце яму шанц.

Дабрачынны рахунак адкрыты ў філіяле № 121 г. Пінск, вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 35; УНП 200287840; МФО 150501854:
беларускія рублі – транзітны рахунак № 3819382100600 на дабрачынны рахунак № 000039 у аддзяленні № 121/134 у філіяле № 121 бястэрміновы.
Назначэнне плацяжу: Хадневіч Марына Іванаўна для лячэння сына Хадневіча Цімафея Аляксандравіча.
Картка Беларусбанк 9112000097702209 тэрмін дзеяння 04/18.
Проста папоўніць баланс МТС: нумар +37529-510-25-67 (у далейшым сродкі будуць пераведзены на EasyPay праз сэрвіс iPay http://www.ipay.by).
EasyPay – 43775545.
Адрас для паштовых пераводаў: 225710 Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Цэнтральная, д. 44, кв. 44 Хадневіч Марына Іванаўна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *