Цыгарэта «пад градусам» — небяспечнае спалучэнне

У мінулую нядзелю ў цэнтр аператыўнага кіравання Ляхавіцкага РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома ў в. Траццякоўцы. Падчас прыбыцця на месца здарэння падраздзяленняў РАНС  дом быў ахоплены дымам, унутры гарэла канапа.

Як высветлілася, напярэдадні пажару гаспадар вярнуўся дамоў нецвярозым. Зачыніўся і, як водзіцца, закурыў. Адурманены алкаголем, не адчуў, як загарэлася канапа.

Паслядоўнасць і фінал такіх эпізодаў добра вядомы. На гэты раз, праўда, гісторыя мела шчаслівы фінал. Пажар убачылі аднавяскоўцы. Даляцеў слых аб трагедыі і да сябра па чарцы, з якім яшчэ нядаўся пацярпелы распіваў спіртное. Той кінуўся ратаваць пагарэльца, выбіў дзверы, забег у дом і выцягнуў яго на вуліцу.

Гора-гаспадар не траўмаваны, пра інцыдэнт яму будуць нагадваць пашкоджаныя дах і маёмасць, якая знаходзілася ўнутры дома.

Прыхільнікам згубнай звычкі трэба быць асцярожнымі пры абыходжанні з агнём. Нельга курыць у ложку ў стане алкагольнага ап’янення, кідаць непатушаныя запалкі, цыгарэты ў сухую траву. Парушэнне гэтых рэкамендацый можа прывесці да пажару і стаць прычынай гібелі людзей.

Ірына ТУКАЙ,

спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *