Факт-экспрэс-навіны

• ВІНШАВАННЕ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў павіншавалі з прафесійным святам – Днём бібліятэк – калектыў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна.
• З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, ПІЯНЕРЫЯ! Райвыканкам і райсавет накіравалі юным землякам віншаванні з 20-годдзем Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Урачыстасці з нагоды дня нараджэння БРПА адбудуцца ў нашым раёне 18 верасня на стадыёне “Колас” і на плошчы Перамогі ў райцэнтры.
• ЧАКАЕМ АДКАЗУ. У “ЛВ” № 57 за 31 ліпеня 2010 года пад рубрыкай “Люстэрка парадку” быў надрукаваны матэрыял “На адлегласці ад цывілізацыі”, у якім ішла размова пра санітарны стан месцаў адпачынку на вадаёмах раёна. У матэрыяле прагучалі крытычныя заўвагі наконт стану тэрыторый, за якія адказвае раённая арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Уведамленне рэдакцыі аб неабходнасці рэагавання на крытыку да 3 верасня БТПР праігнараваў. Між тым, Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 630 ад 5 снежня 1997 года праду-гледжвае не толькі абавязак кіраўнікоў арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці, рэагаваць на крытычныя вы-ступленні газеты, але і адказнасць за нерэагаванне. Чакаем адказу!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *