Газ у надзейных руках. Прадпрыемства “Брэстаблгаз” адзначае 55-годдзе

Гэтымі днямі 55-годдзе адзначае прадпрыемства “Брэстаблгаз” – дата хоць і не круглая, але ўсё ж важкая. Непасрэднае дачыненне да яе мае і калектыў Ляхавіцкага цэха газазабеспячэння МВУ “Баранавічыміжрайгаз”.

Больш за 20 гадоў аддалі рабоце ў мясцовым цэху газазабеспячэння майстар Станіслаў Шчука і слесар Аляксандр Мелехавец (на здымку). За шматгадовую добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, вялікі асабісты ўклад у развіццё газавай галіны Станіслаў Вацлававіч узнагароджаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта, а Аляксандр Іванавіч адзначаны падзячным пісьмом райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *