Кніжкіны імяніны. На Ляхавіччыне тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі не губляе сваіх прыхільнікаў

Традыцыйны тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, што праводзіцца падчас вясенніх канікулаў, не губляе сваіх прыхільнікаў. Як расказала намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі Ляхавіцкай РЦБС Таццяна Арлоўская, калектыў дзіцячай бібліятэкі пастараўся для юных чытачоў арганізаваць сапраўднае свята. Віктарына змянялася гульнёй, віртуальнае падарожжа – слайд-прэзентацыяй, час ведаў – інтэлектуальна-пазнавальнай праграмай. Удзельнічалі ў іх школьнікі горада, што адпачывалі ў дзённым аздараўленчым лагеры пры СШ №1, і чытачы бібліятэкі.

Прыцягвала ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак выстава “кніг-юбілярак”. Сёлета паўвекавы юбілей адзначае кнігі Максіма Танка “Ехаў казачнік Бай”, Мікалая Носава “Нязнайка на Месяцы” і іншыя.

Напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі юныя чытачы з вялікім інтарэсам звяртаюцца да твораў пра вайну. На зборніках апавяданняў “Ніколі не забудзем”, “Дзеці-героі”, “Рядом с отцами” і многіх іншых выраслі цэлыя пакаленні рабят.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *