Вечар. Гучыць музыка

Ён абавязковы ўдзельнік любога канцэрта, любога выступлення ў ГДК. Інжынер, у абавязкі якога ўваходзяць функцыі гукааператара, аматар музыкі Сяргей Вечар захоплены тым, чым займаецца. І ўсё ў яго атрымліваецца. Эстэтычны складальнік у жыцці Сяргея і яго жонкі Вольгі не другарадны, мусіць таму абодва іх сыны з маленства наведваюць музычную школу (асвойваюць піяніна і скрыпку), а дачка пакуль проста не дарасла да гэтага.
…Вечар. У канцэртнай зале Дома культуры гучыць музыка – прыгожа, чыста, прыемна. Тры апошнія акалічнасці забяспечвае наш знаёмы Сяргей Вечар.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *