Смачна есці! І бяспечна? 7 красавіка – Сусветны дзень здароўя. Сёлета яго тэма – «Бяспека харчовых прадуктаў»

7 красавіка – Сусветны дзень здароўя. Яго тэма – бяспека харчовых прадуктаў – выбрана невыпадкова. Справа ў тым, што патагенныя бактэрыі, вірусы, паразіты або хімічныя рэчывы, што ўтрымліваюцца ў ежы, з’яўляюцца прычынай больш як 200 захворванняў, ад дыярэі да рака, а таксама прычынай смерці каля 2 мільёнаў чалавек штогод.

Агульнавядома, што доступ да дастатковай колькасці бяспечных прадуктаў харчавання з’яўляецца важнейшым фактарам для падтрымання жыцця і ўмацавання здароўя, і наадварот, небяспечныя прадукты харчавання ствараюць кола хвароб, што асабліва закранае маленькіх дзяцей, асоб пажылога ўзросту. Агульнавядома, што захворванні харчовага паходжання стрымліваюць эканамічнае развіццё і ствараюць дадатковую нагрузку на сістэму аховы здароўя.

Гэтая праблема асабліва актуальная сёння, таму што гандаль прадуктамі харчавання мае міжнародны характар. Эфектыўнае супрацоўніцтва паміж урадамі краін, вытворцамі і спажыўцамі прадуктаў харчавання садзейнічае забеспячэнню бяспекі прадуктаў.

Дзеля зніжэння рызыкі шкодных наступстваў ад ужывання няякасных прадуктаў харчавання СААЗ распрацавала пяць прынцыпаў іх бяспекі для прадаўцоў і спажыўцоў у галіне апрацоўкі і падрыхтоўкі прадуктаў: захоўвайце прадукты ў чысціні; аддзяляйце сырыя прадукты ад тых, якія падвергліся цеплавой апрацоўцы; дасканала праводзьце цеплавую апрацоўку; цеплавая апрацоўка праводзіцца пры неабходнай тэмпературы; карыстайцеся бяспечнымі вадой і сырымі прадуктамі.

Сусветны дзень здароўя 2015 года дае магчымасць звярнуць увагу тых, хто працуе ў розных урадавых сектарах, фермераў, вытворцаў, рознічнага гандлю, медработнікаў, а таксама спажыўцоў на важнасць бяспекі харчовых прадуктаў і на тое, якую ролю кожны можа адыграць, каб забяспечыць упэўненасць у тым, што прадукты, якія мы ўжываем, бяспечныя.

Падрыхтавала

Таццяна УСЦЮШКОВА,

урач-валеолаг ЦРБ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *