Гарачая прапанова ад Ляхавіцкага кааппрама радуе ляхавічан

У магазіне «Родны кут» (вуліца Леніна, 28) заўсёды ў продажы свежы хлеб.

Больш за месяц прапанова ад Ляхавіцкага кааппрама радуе ляхавічан. Гарачы хлеб розных гатункаў штодзень можна набыць на паліцах магазінаў сеткі райспажыўсаюза «Родны кут» па адрасах: вул. Леніна, 13, 24, 28 і 45. Менавіта сюды двойчы на дзень да 14 і 16 гадзін прывозяць хлеб, батоны, кандытарскія вырабы ПУП «Ляхавіцкі кааппрам».

Такая прапанова райпо хутка знайшла сваіх прыхільнікаў. Асаблівай папулярнасцю ў пакупнікоў карыстаецца хлеб подавы, батон, хала, булачкі з макам і карыцай. Як расказала дырэктар кааппрама Галіна Якубец, пастаянна вывучаецца пакупніцкі попыт на хлебабулачныя вырабы. Хутка ў продажы, напрыклад, з’явіцца хлеб з семачкамі. Вывучаецца пытанне пра пашырэнне не толькі асартыменту, але і павелічэння колькасці гандлёвых кропак, дзе будзе прадавацца гарачы хлеб. Выпечкай займаюцца не толькі ў хлебапечным цэху, але і ў кандытарскім. Як паведамілі ў кааппраме, вытворчасць хлебабулачных вырабаў за першы квартал года склала 111 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Чакаем новых прапаноў ад райпо, у тым ліку – і квас ляхавіцкай вытворчасці.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *