Пасуботнічаем! Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 18 красавіка. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе

БЕЛТА.

Рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці суботнік на рабочых месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан мемарыяльных комплексаў, помнікаў, мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Заробленыя на рабочых месцах у дзень правядзення суботніка грашовыя сродкі будуць пералічвацца праз раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Яны ў сваю чаргу пералічаць 50 працэнтаў Міністэрству фінансаў, 50 працэнтаў застанецца ў іх распараджэнні. Гэтыя сродкі будуць накіраваны на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, уключаючы рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне мемарыяльных комплексаў, помнікаў, мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў вайны.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *