Дабра і надзеі ў кожны дом!

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і хрысціяне праваслаўнай канфесіі!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова. У гэтыя вясеннія дні сэрцы людзей напаўняюцца любоўю, новай жыццёвай энергіяй, светлымі і добрымі пачуццямі.

Свята Вялікадня ўмацоўвае веру ў трыумф міру, дабра і справядлівасці, сімвалізуе любоў і згоду, аб’ядноўвае людзей, натхняе на здзяйсненне добрых спраў і ўчынкаў, спагаду і міласэрнасць, прымушае задумацца пра вялікі сэнс ахвяры ў імя любві і надзеі.

Няхай радасць велікоднай урачыстасці напоўніць кожны дом святлом, дабром і надзеяй. Здароўя, шчасця і поспехаў вам ва ўсіх добрых пачынаннях.

Са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!

Раённы выканаўчы камітэт.                                                  Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *