Вспомнить всех! В Ляховичском районе стартовала акция «Солдатский треугольник»

Пісьмы з фронту, простыя маленькія трохвугольнікі для родных, якія з нецярпеннем чакалі вестак, – як сімвал ваеннага часу. Па іх можна было б скласці своеасаблівы летапіс.

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў раёне праводзіцца акцыя “Салдацкі трохвугольнік”. Яе арганізатары – райкамы КПБ і БРСМ, аддзелы адукацыі, спорту і турызму, а таксама ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённыя арганізацыі “Белай Русі” і “Беларускага саюза афіцэраў”, савет ветэранаў. Мэта акцыі – успомніць усіх землякоў, хто ваяваў, і сабраць з салдацкіх трохвугольнікаў імправізаваную Сцяну памяці. Кожнаму, у каго ваявалі родныя, прапануецца з ліста паперы скласці пісьмо і напісаць на ім месца пражывання, прозвішча, імя і імя па бацьку, званне, згадаць, дзе давялося ваяваць вашаму герою.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да каардынатара акцыі дырэктара СШ №1 Наталлі Кулак па тэлефоне 2-15-54.

Урачыстае адкрыццё Сцяны памяці адбудзецца на Кургане Славы 9 мая.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *