Крымінальны квартэт. Напрыканцы сакавіка Ляхавіцкі РАСК узбудзіў крымінальную справу

Напрыканцы сакавіка раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (насілле ці пагроза прымянення насілля адносна супрацоўніка органаў унутраных спраў) у дачыненні групы асоб. Парушальнікі закона напачатку другой гадзіны ночы на рыначнай плошчы ў Ляхавічах перашкаджалі супрацоўнікам міліцыі выконваць свае непасрэдныя абавязкі, прымянілі фізічную сілу да ўчастковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх Ляхавіцкага РАУС і міліцыянераў асобнай роты палка патрульна-паставой службы міліцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама. Маладыя жыхары райцэнтра ў стане алкагольнага ап’янення вырашылі “адбіць” у міліцыі свайго знаёмага. Ён, дарэчы, знаходзіўся ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, што з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, прадугледжаным артыкулам 17.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Усе чацвёра “абаронцаў” затрыманы і знаходзяцца пад арыштам. Калі іх віна будзе даказана, ім пагражае арышт да 3 месяцаў, абмежаванне волі тэрмінам да 5 гадоў ці пазбаўленне волі да 6 гадоў — як вырашыць суд. Пакуль ідзе следства.

Супрацьпраўныя дзеянні адносна супрацоўнікаў міліцыі, якія выконваюць службовыя абавязкі, жорстка караюцца законам.

Віталій ЛАБАНАЎ, начальнік Ляхавіцкага РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *