Ведаць, каб не парушаць

У першым квартале гэтага года супрацоўнікі Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету падчас кантрольных (палявых) мерапрыемстваў выявілі 47 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку 12 парушэнняў правілаў лесакарыстання, 25 – правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, 4 парушэнні правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

У парушальнікаў канфіскаваны 68 прыладаў рыбалоўства, 36 кілаграмаў рыбы, 2 паляўнічыя стрэльбы, у тым ліку адна незарэгістраваная. Канфіскавана 37,8 кубаметраў драўніны, што перавозілася з парушэннямі. У адносінах асоб, якія дапусцілі парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, накладзены штраф у суме 45 мільёнаў рублёў і прад’яўлены іск на пагашэнне нанесенай шкоды на суму 83 мільёны рублёў.

У ходзе правядзення рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікі інспекцыі праводзяць прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі пра захаванне імі правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, правілаў лесакарыстання.

Атрымаць адказы на пытанні, якія вас цікавяць, можна на асабістым прыёме грамадзян. Начальнік міжрайінспекцыі Сяргей Мікалаевіч Крысюк праводзіць прыём у першы панядзелак месяца з 8.00 да 13.00, чацвёртую пятніцу з 16.00 да 20.00; яго намеснік Сяргей Іванавіч Бабко – у другі панядзелак месяца з 16.00 да 20.00.

Улічваючы, што міжраённая інспекцыя абслугоўвае два раёны, раз у квартал праводзіцца прыём грамадзян у будынку Ляхавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Руслан ХІЛЬКО,

дзяржінспектар Ганцавіцкай міжрайінспекцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *