Касметыка да твару і бальніцы

Каб патраціць грошы найбольш рацыянальна, вырашана найперш замяніць аконныя блокі з паўночнага боку пабудовы. Аднак хапіла сродкаў і на частку новага даху над галоўным корпусам, поўнасцю будзе заменена пакрыццё над інфекцыйным аддзяленнем. Работы вядуцца паскоранымі тэмпамі, задзейнічаны некалькі будаўнічых арганізацый з Баранавіч, шмат робіцца сваімі сіламі. Напрыклад, праведзены касметычны рамонт неўралагічнага і дзіцячага аддзяленняў, ды і ў іншых што трэба падфарбоўваецца, даводзіцца да ладу. Пакрысе аднаўляецца і медыцынскае абсталяванне: нядаўна для правядзення працэдур у аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі больш як за 30 мільёнаў рублёў куплена ванна.
Як расказаў галоўны ўрач ЦРБ Уладзімір Усцюшкоў, да канца года распачатыя работы павінны завяршыцца. Хоць і часткова рамантуецца бальніца, аднак ужо сёння бачна, што гэта ёй да твару, больш камфортна будуць адчуваць сябе пацыенты і медработнікі.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *