Новы сквер у гонар вялікай даты. Ён быў закладзены ў мінулую пятніцу ў вёсцы Ураджайная Ляхавіцкага раёна /фота/

Ён быў закладзены ў мінулую пятніцу ў вёсцы Ураджайная на месцы, дзе яшчэ год назад стаяў былы будынак мясцовага СДК. Знаходзіўся ён у аварыйным стане. А сельская ўстанова культуры пераведзена ў іншае памяшканне. Будынак знеслі, а вызваленыя прыкладна паўгектара тэрыторыі былі падрыхтаваны пад пасадку дрэў. Ідэя “прасілася” яшчэ і таму, што свежыя насаджэнні сталі працягам старога сквера, у абрамленні якога і размяшчаўся колішні ДК. Тут жа і абеліск землякам, якія не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай. На пліце высечаны 4 дзясяткі прозвішчаў салдат-пераможцаў, ураджэнцаў Ураджайнай і навакольных вёсак.

З улікам таго, што на пясчана-жвірыстай зямлі хвойныя дрэвы прыжываюцца лепш, было высаджана каля сотні маладзенькіх соснаў і елак. І з паўсотні бярозак — на больш спрыяльным для прыжывання ўчастачку.

Пасадачны матэрыял для юбілейнага сквера бязвыплатна перадаў Ляхавіцкі лясгас. Каардынаваў праект Навасёлкаўскі сельвыканкам, актыўным удзелам адзначыліся райсавет ветэранаў, раённая арганізацыя БРСМ, СВК “Шлях новы”, работнікі мясцовага СДК і вучні Навасёлкаўскай сярэдняй школы, якім была даверана высадка дрэў – самы адказны ўчастак работ. У вельмі хуткім часе сквер у гонар слаўнага юбілею Вялікай Перамогі атрымае імянное, у камені, абазначэнне.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Новы сквер у гонар вялікай даты. Ён быў закладзены ў мінулую пятніцу ў вёсцы Ураджайная Ляхавіцкага раёна /фота/

  • 16/04/2015 в 15:01
    Permalink

    Генрых Міхайлавіч, чалавек справы! Ды і дзеткі малайцы!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *