Zala для ветэрана. У юбілейны 70-ы год Перамогі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Ляхавіччыны ў цэнтры асаблівай увагі /фота/

Падарункі ад Белтэлекама ветэрану Станіславу Макарэвічу ўручыў начальнік вузла электрасувязі Анатолій Лукашэвіч.

У юбілейны 70-ы год Перамогі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры асаблівай увагі. Справа гонару ўдзячных нашчадкаў — дапамагчы ім, падзякаваць, падтрымаць. Не застаюцца ў баку ад гэтага прадпрыемствы, установы, грамадскія арганізацыі: апошнім часам іх прадстаўнікі прыходзяць у дамы і кватэры шаноўных ветэранаў з падарункамі і словамі віншавання.

На гэтым тыдні начальнік Ляхавіцкага вузла электрычнай сувязі Анатолій Лукашэвіч, спецыялісты завіталі да 39 землякоў — ветэранаў Вялікай Айчыннай. Кожнаму ўручылі віншаванне з юбілеем Перамогі, а таксама радыёпрыёмнік, настроены на першы нацыянальны канал радыё, сэрвісныя тэлефонныя карты наміналам 16000 тарыфных адзінак, з дапамогай якіх можна бясплатна званіць са стацыянарнага тэлефона. Акрамя таго, за кошт Белтэлекама ў кожным доме ветэранаў падключана інтэрактыўнае тэлебачанне “Zala”. На працягу 2015 года гэтыя новыя абаненты, як і ветэраны, якія раней самастойна падключылі такую паслугу, будуць карыстацца ёй бясплатна.

—Белтэлекам заўсёды імкнецца падтрымаць тых, каму мы абавязаны свабодай і незалежнасцю нашай краіны. Вельмі прыемна, што невялікі падарунак ад электрасувязістаў прынёс радасныя імгненні ў іх жыццё. Нагадаю, што з 7  па 11 мая ўсе ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны – абаненты Белтэлекама – змогуць бясплатна карыстацца міжгародняй тэлефоннай сувяззю ў межах Беларусі, — расказаў пра акцыю Анатолій Лукашэвіч.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

З падарункам ад Белтэлекама Валянцін Філіянаў

Падарунак Уладзіміру Маслоўскаму

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *