На двух колах. Падчас рэспубліканскай акцыі “Два колы – двайная небяспека” ў Ляхавіцкім раёне прайшоў мотапрабег

Штогод на дарогах павялічваецца колькасць транспарту, у тым ліку матацыклаў і скутараў. Захаванню правілаў дарожнага руху вадзіцелямі сталёвых коней АДАІ надае асаблівую ўвагу.

У красавіку падчас рэспубліканскай акцыі “Два колы – двайная небяспека” ў Ляхавіцкім раёне прайшоў мотапрабег з удзелам мясцовых байкераў. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі з імі прафілактычную гутарку: нагадалі пра неабходнасць захавання ПДР і важнасць узаемапавагі на дарозе, пра тое, што шум матацыклаў можа перашкаджаць навакольным.

Матацыклісты праехалі па дарогах раёна ў суправаджэнні машыны ДАІ.

Сяргей ЖЫТКО,

начальнік АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *