Цёплы граніт. Валанцёрскі атрад «Міласэрнасць» Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа наводзіць парадак ля «падшэфных» помнікаў /фота/

Валанцёры атрада "Міласэрнасць" дакладна ведаюць: подзвіг не мае тэрміну даўнасці.

Валанцёрскі атрад «Міласэрнасць» Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа сярод іншых падрыхтоўчых да юбілею спраў наводзіць парадак ля  «падшэфных» помнікаў.

Малодшы сяржант Кабіхідзэ, сяржант Каплун, радавы Найдзёны і трое невядомых салдат, што пакояцца ў брацкай магіле ў вёсцы Задвор’е, канешне, ніколі не прымуць рапарт каляджан аб працоўным дэсанце сённяшняй моладзі – тады, у баі з фашыстамі, яны аддалі жыццё за наступныя мірныя вёсны.

Але, здаецца, нават халодны граніт пацяплеў ад шчырага жадання ўвасобіць сваю памяць пра герояў і подзвіг у добрыя справы, з якім валанцёры атрада «Міласэрнасць» прыйшлі навесці парадак на месцы, дзе пакояцца крочыўшыя ў бессмяротнасць салдаты Вялікай Айчыннай.

Намеснік дырэктара навучальнай установы па выхаваўчай рабоце Алег Ахрэмцаў расказаў, што гэта далёка не адзінкавы адрас увагі юнакоў і дзяўчат. А па даўняй традыцыі каляджане – навучэнцы і выкладчыкі – сумесна з работнікамі ваенкамата, членамі раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў і ў абавязковым парадку ветэранамі прымуць удзел у аўтамотавелапрабегу па маршруце Ляхавічы-Русінавічы-Курган Славы-Завінне-Альхоўцы-Задвор’е-Ляхавічы і ўскладуць кветкі да помнікаў загінуўшым у час вайны вызваліцелям і абеліскаў у іх гонар.

Вольга БАРАДЗІНА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Граніт цяплее ад увагі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *