Зімой з цяплом, восенню – без штрафаў

Рыхтавацца да зімы сапраўдныя гаспадары пачынаюць, як толькі заканчваецца папярэдні ацяпляльны сезон, — каб паспець своечасова ліквідаваць усе недахопы, дзе трэба падрамантаваць і назапасіць паліва.
Восенню падводзяцца вынікі падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона, высвятляецца, хто яшчэ мае з гэтым пэўныя праблемы.
Варта нагадаць, што ўжо павінны быць завершаны работы па выпрабаванні і гідрапнеўматычнай прамыўцы сістэм ацяплення, правераны кантрольна-вымяральныя прыборы, адрамантавана цеплавая ізаляцыя трубаправодаў і г. д. Аднак, не ўсе спажыўцы цеплавой энергіі гэтыя работы завяршылі. У прыватнасці, больш увагі пытанням падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона неабходна ўдзяляць раённаму камбінату бытавога абслугоўвання, райпо, сярэдняй агульнаадукацыйнай школе №1 райцэнтра.
Правіламі падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду прадугледжваецца, што да 15 кастрычніка ўсе спажыўцы цеплавой энергіі павінны атрымаць пашпарт гатоўнасці да ацяпляльнага сезона. Па стану на 23 верасня падпісана 36 пашпартоў гатоўнасці (з 61 неабходнага) спажыўцоў і 46 пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц (з 58 неабходных). Дарэчы, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае штраф за непрыняцце мер па падрыхтоўцы цеплавыкарыс- тоўваемага абсталявання для работы ў асенне-зімовы перыяд у памеры ад 4 да 10 базавых велічынь на фізічную асобу, да 100 базавых велічынь – на індывідуальнага прадпрымальніка, да 500 базавых велічынь – на юрыдычную асобу. Так што танней своечасова падрыхтавацца да зімы, чым мерзнуць і плаціць штраф.
Аляксандр БАРОДЗІЧ, інспектар энерганагляду.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *