«ТІБО» выклікаў інтарэс

З 22 па 25 красавіка 2015 года ў Мінску праходзіць XXII Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2015», які ўключае XXII Міжнародную спецыялізаваную выстаўку «ТІБО-2015» і XXII Беларускі кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства. У выстаўцы ўдзельнічаюць больш як 200 кампаній з 13 краін свету (Беларусь, Расія, Аўстрыя, Кітай, Японія, ЗША). Пры гэтым 20 працэнтаў складаюць замежныя экспаненты, а амаль 30 працэнтаў — новыя экспаненты. Сярод іх буйныя беларускія і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп’ютараў і праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі разнастайных ІКТ-паслуг.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў падкрэсліў, што на выстаўцы можна ўбачыць і дасягненні, якія ўжо ёсць у Беларусі ў сферы інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, і зазірнуць у будучае.

Кіраўнік занальнага аддзялення Міжнароднага саюза электрасувязі для краін СНД Аразабек Кайыкаў адзначыў, што Беларусь – адзін з лідараў па развіцці інфармацыйных тэхналогій у СНД. «Паводле даных справаздачы МСЭ, Беларусь займае 38-е месца ў свеце па індыкатары развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Ужо другі год запар вы дэманструеце самы вялікі рост у рэгіёне СНД», – падкрэсліў ён.

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *