Бывай, зброя!

Аперацыя “Арсенал” арганізавана для прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі, праверкі ўмоў захоўвання зброі ўладальнікамі. Тым больш, што аналіз правядзення аналагічных мерапрыемстваў за мінулыя гады паказвае: не ўсе ўладальнікі на-дзейна выконваюць патрабаванні па захоўванні зброі і боепрыпасаў (найбольш распаўсюджанае парушэнне — сумеснае захоўванне зброі і боепрыпасаў).
Штогод на Ляхавіччыне грамадзяне здаюць у міліцыю каля 15 адзінак зброі, каб пазбегнуць пакарання. Тым больш, што не толькі сумы штрафаў уражваюць, але можна апынуцца і за кратамі: захоўванне зброі без дазволу пагражае штрафам у памеры 30 базавых велічынь, а калі яна з наразным ствалом – то ўвогуле можна развітацца з воляй. Жорсткасць закона да такіх парушальнікаў абгрунтавана і адпавядае той шкодзе, якую можна чакаць ад выкарыстання зброі.
Неабходна адзначыць, што згодна артыкула 14 Закона “Аб зброі”, паляўнічай зброяй могуць валодаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць дзяржаўнае пасведчанне на права палявання. Згодна артыкула 27 вышэйназванага закона, калі на працягу года ўладальнік зброі дапускае 2 парушэнні, звязаныя з абыходжаннем са зброяй (несвоечасовая перарэгістрацыя, парушэнне парадку захоўвання, перавозкі, выкарыстання і пастаноўкі на ўлік), то дазвол на захоўванне зброі будзе ануляваны тэрмінам да 5 гадоў (у службовых асоб – да 3 гадоў), а сама зброя канфіскавана. Аматары палявання павінны ў абавязковым парадку выконваць усе патрабаванні па захоўванні зброі і не забываць, што за месяц да заканчэння тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне зброі трэба звярнуцца ў РАУС з пісьмовай заявай аб яго прадаўжэнні.
Раман ЛЯВОНЦЬЕЎ, старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *