Свята працы – з майскага сузор’я

Дарагія землякі!

Ад усёй душы віншуем вас са Святам працы. Яно радуе яркім сонейкам,  цяплом і абуджэннем прыроды, дорыць добры настрой.
За плённую працу выказваем удзячнасць людзям розных прафесій і ўзростаў. Хочацца яшчэ раз успомніць і падзякаваць землякам, чыёй працай ствараўся і працягвае развівацца наш раён. Перакананы, што сучасная моладзь з гонарам прадоўжыць эстафету важкіх здзяйсненняў, а павага да чалавека працы, як і раней, будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне.
Няхай свята 1 Мая натхняе кожнага на стваральнасць, абуджае новыя надзеі, умацоўвае салідарнасць з усімі, хто будуе сваё жыццё настойлівай і сумленнай працай. Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, паспяховай рэалізацыі намечаных планаў, смелых задумак і яркіх ідэй.

Раённы  выканаўчы  камітэт.                                  Раённы  Савет  дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *