Падарунак для ветэранаў

ААТ «Брэстаблаўтатранс» праводзіць традыцыйную акцыю да Дня Перамогі. Інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны ў перыяд з 1 па 9 мая 2015 года, незалежна ад месца жыхарства, даецца дадатковае права бясплатнага праезду на міжгародніх маршрутах па тэрыторыі Брэсцкай вобласці па маршрутнай сетцы, якую абслугоўвае «Брэстаблаўтатранс».

З 1 па 31 мая на дыягнастычных станцыях падведамасных прадпрыемстваў праводзіцца бясплатны дзяржаўны тэхнічны агляд транспартных сродкаў, уласнікамі якіх з’яўляюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Ільгота прадастаўляецца ўсім уладальнікам транспартных сродкаў пры прад’яўленні пасведчання ўстаноўленага ўзору, выдадзенага на імя ўласніка транспартнага сродку, незалежна ад яго прысутнасці.

Ананій ХВАСЦЮК,

генеральны дырэктар

ААТ «Брэстаблаўтатранс».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *