Галоўныя сімвалы краіны. 10 мая — Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

Дарагія ляхавічане!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
Галоўныя сімвалы нашай краіны адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Павага да дзяржаўных сімвалаў – гэта праяўленне высокіх грамадзянскіх пачуццяў, патрыятызму, гонару за гераізм і мужнасць народа, шанаванне нацыянальных традыцый.Дзяржаўныя флаг, герб і гімн аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, у якой ад працы кожнага чалавека, ад яго ведаў і адказнасці залежыць тое, якімі будуць заўтра будучыня нашай краіны.
Ад усёй душы жадаем жыхарам раёна міру і радасці, шчасця і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць Ляхавіччыны і ўсёй Беларусі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                             РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *