Каб не замарозіла

З інфармацыяй выступіў начальнік райсельгасхарчу Мікалай Варажун, які адзначыў, што для кожнага сельгаспрадпрыемства распрацаваны канкрэтныя праграмы падрыхтоўкі да зімы. У іх увайшлі ўцяпленне водазаборных збудаванняў, рамонт ці прафілактыка катлоў, сістэм, замена аконных і дзвярных блокаў і г. д.
Аднак, праграма праграмай, а што зроблена на самай справе? Па-гаспадарску аднесліся да арганізацыі работ па падрыхтоўцы да зімы ў СВК “Ляхавіцкі”, “Шлях новы”, “Тальмінавічы”. “ Ліпнянка”, ДП “Нача” і іншых гаспадарках.
Рыхтуючы матэрыялы, група спецыялістаў райсельгасхарчу пабывала на жывёлагадоўчых фермах СВК “Жарабковічы”. Тое, што яны ўбачылі і сфата-графавалі, далёка не з’яўляецца прыкладам для іншых. Памяшканні фермаў не пабелены, няма выгулаў для жывёл, па гэтай жа прычыне не запушчана ў дзеянне новае памяшканне Гуліцкай МТФ, не створаны належныя бытавыя ўмовы для работнікаў жывёлагадоўлі. Да гэтага часу так і не арганізавалі паточна-цэхавага ўтрымання жывёлы, не выгараджаны двары, вельмі многа работы яшчэ прадстаіць на фермах Улазавічы, Шавялі, Сваятычы па арганізацыі беспрывязнага ўтрымання жывёл. Не падрыхтаваны да работы зімой і рамонтна-механічныя майстэрні, асабліва ў Сваятычах. Ёсць праблемы і з воданапорнымі вежамі.
Стараюцца да халадоў справіцца з работамі працаўнікі СВК “Востраў-Агра”, якія гэтымі днямі вядуць рэканструкцыю фермы Рагачы, рамантуюць фермы ў Куліках і Востраве. У СВК “Ліпнянка” таксама імкнуцца выканаць запланаванае, каб зіма не застала іх знянацку. Аднак, зрабіць трэба яшчэ нямала: бытавыя памяшканні на ферме ў Свяціцы жадаюць быць лепшымі, не адрамантавана агароджа. А на ферме вёскі Ліпск патрабуюць рамонту малочны блок і дах. Распачалі рамонт унутры мехмайстэрні, а вось пра дах папярэдне не паклапаціліся.
Начальнік райсельгасхарчу ў якасці станоўчага прыкладу падрыхтоўкі жывёлагадоўчай фермы да зімы прывёў аграрны каледж, дзе ўсё ў поўным парадку. За параўнальна кароткі час выкананы значны аб’-ём работ у ДП “Нача”: праве-дзена рэканструкцыя памяшкання, выдзелены цэх суха-стою, і работы працягваюцца.
Мікалай Варажун назваў канкрэтна для кожнай гаспадаркі, што яшчэ належыць зрабіць да пачатку зімы, каб забяспечыць нармальнае ўтрыманне жывёлы. Заўвагі атрымалі кіраўнікі ААТ ”Ляхавіцкі райаграсервіс”, ЗАТ “Белпрампрыбор”. Аднак, не трэба забывацца і пра падрыхтоўку да работы зімой механічных майстэрняў: некаторыя з іх нават не ацяпляюцца.
Добры гаспадар заўсёды мае пра запас абдуманы выхад са становішча ў крытычны момант. Напрыклад, сёлета сіноптыкі прагназуюць лютую зіму, а, значыць, могуць узнікнуць аварыйныя сітуацыі з падачай электраэнергіі. У такіх умовах пажадана мець у наяўнасці дызельныя генератары. Сёння яны ёсць толькі ў СВК ”Жарабковічы”, “Ляхавіцкі”, ААТ ”Ляхавіцкі райаграсервіс”.
Падрыхтоўчых работ яшчэ шмат. Аднак, адкладваць іх сёння ўжо няма куды. Райвыканкам абавязаў усіх кіраўнікой сельгаспрадпрыемстваў да сярэдзіны кастрычніка паста-віць жывёлу на зімоўку ў падрыхтаваныя памяшканні, а да пачатку лістапада поўнасцю ліквідаваць усе недахопы. Кантраляваць ход работ будуць спецыялісты райсельгасхарчу.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *