Настаўнік – прафесія мудрых, цярплівых і шчодрых душой

Напярэдадні вашага прафесійнага свята – Дня настаўніка – прыміце віншаванні і словы ўдзячнасці за вашу высакародную працу і адданасць прафесіі, за шчодрасць душы і любоў да дзяцей.
На зямлі няма занятку больш значнага, важнага і высакароднага, чым быць настаўнікам, захоўваць сувязь пакаленняў, перадаваць маладым нязгасны агонь пазнання.
У сэрцы кожнага з нас настаўнік стаіць у адным радзе з самымі роднымі і блізкімі людзьмі. Ён адкрыў для нас дзверы ў цудоўны свет ведаў, далучыў да бясцэнных вытокаў чалавечай мудрасці. За гэта мы бязмерна ўдзячны вам, дарагія педагогі. Ваша прафесія – гэта талент і прызнанне, дадзеныя чалавеку ад Бога. І ваша вернасць гэтай стваральнай працы – нягледзячы ні на што – не можа не захапляць.
З уласцівымі вам мудрасцю і цярпеннем вы не толькі вучыце і выхоўваеце нашых дзяцей, вы дорыце ім цяпло ўласных сэрцаў, аддаяце свой клопат і пяшчоту, адкрываеце шлях да складанага жыцця, знаёміце са светам чалавечых адносін.
Дзякуй за ваш прафесіяналізм, мэтанакіраванасць і самааддачу. Няхай ваша праца прыносіць толькі радасць, а сэрцы дзяцей заўсёды будуць адкрытымі для вас!
Ад усёй душы жадаем вам новых творчых здзяйсненняў! Зараду бадзёрасці і аптымізму на доўгія гады!
Дзмітрый БУРДУК, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Яўгеній ЮРЛЕВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

One thought on “Настаўнік – прафесія мудрых, цярплівых і шчодрых душой

  • 11/10/2010 в 23:18
    Permalink

    На фотаздымку — Чалавек з вялікай літары. ШАДУРА Г.У.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *