Будзем дастойны! У Расійскім цэнтры навукі і культуры г.Брэста сярод пераможцаў конкурсу гучалі і імёны юных ляхавічан

Навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў “Вялікай Перамогі будзем дастойны!” у Расійскім цэнтры навукі і культуры г. Брэста падвяла вынікі конкурсаў навукова-даследчых работ “Памяць, якая нас аб’ядноўвае” і творчых — “Дзякуй і нізкі паклон, ветэраны, ад тых, хто не ведае вайны”, прысвечаных юбілею Перамогі.

Па інфармацыі намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Марыі Саракавік, на конкурс творчыя работы падрыхтавалі 383 навучэнцы з 15 раёнаў вобласці.

Прыемна, што сярод пераможцаў ва ўрачыстай абстаноўцы ганарова гучалі і імёны юных ляхавічан. У намінацыі “Юныя журналісты” адзначаны два эсэ гімназістак з Ляхавіч: Аліна Зубік заваявала дыплом
I ступені (настаўніца Святлана Прастакевіч), Ніно Квернадзэ (настаўніца Людміла Раманенка) – дыплом II ступені.
Пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Дараўскага ВПК “Дзіцячы сад-сярэдняя школа” Наталлі Масалбасавай вучаніцы Юлія
Жмурко і Дзіяна Масалбасава, выкарыстоўваючы тэхніку “3D”, зрабілі святочную паштоўку. За што ў намінацыі “Юныя мастакі-дызайнеры” былі ўзнагароджаны дыпломам
I ступені і падарункавым выданнем “Радзіма-маці кліча! Плакаты Вялікай Айчыннай вайны”.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *