Чый машдвор самы добраўпарадкаваны?

Райвыканкам прыняў рашэнне аб правядзенні раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенніх палявых работ.
Згаданым рашэннем зацверджана інструкцыя аб парадку правядзення конкурсу, а кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў дадзена даручэнне разгледзець пытанне аб прэміраванні за кошт уласных сродкаў арганізацый найбольш актыўных удзельнікаў падрыхтоўкі да раённага агляду.
ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку правядзення раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ 2011 года

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Раённы агляд па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ праводзіцца з мэтай:
павышэння ўзроўню добраўпарадкавання машынных двароў;
вызначэння гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах;
своечасовай і якаснай падрыхтоўкі машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ;
забеспячэння тэхналагічнай дысцыпліны на машынных дварах;
актывізацыі работы па паляпшэнні стану санітарна-бытавых умоў.
2. Раённы агляд праводзіцца ў два этапы:
першы этап з 1 кастрычніка па 15 лістапада – правядзенне арганізацыйнай работы і падрыхтоўка сельскагаспадарчых арганізацый да раённага агляду;
другі этап з 15 лістапада па 15 снежня – правядзенне агляду гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельскагаспадарчых арганізацый да работы ў зімовых умовах.

ГЛАВА 2
Падрыхтоўка да правядзення агляду

3. Арганізацыя правядзення раённага агляду ўскладаецца на раённую камісію па правядзенні і падвядзенні вынікаў агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ.
4. У кожнай сельскагаспадарчай арганізацыі распрацоўваецца план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні раённага агляду, які разглядаецца і зацвярджаецца раённай камісіяй.
5. План мерапрыемстваў павінен прадугледжваць:
5.1. добраўпарадкаванне машынных двароў і прылягаючых да іх тэрыторый (агароджванне па перыметры, устройства ўязных варот, адвод асадкавых вод, падсыпка і планіроўка тэрыторыі, збор і складзіраванне металалому і шын, прывядзенне ў належны выгляд будынкаў, збудаванняў, сектараў і пляцовак, прывядзенне ў парадак тэрыторый, якія мяжуюць з машынным дваром, афармленне ўезду на машынны двор);
5.2. падрыхтоўку рамонтных майстэрань і пунктаў тэхнічнага абслугоўвання для работы ў зімовых умовах;
5.3. пастаноўку сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае захоўванне ў адпаведнасці з правіламі;
5.4. правядзенне дэфектоўкі машын, якія падлягаюць рамонту;
5.5. зняцце з машын і здача ў складаны рамонт вузлоў і агрэгатаў;
5.6. арганізацыю рамонту тэхнікі ў сель-скагаспадарчай арганізацыі і ўмовы аплаты за своечасовы і якасны рамонт;
5.7. забеспячэнне тэхналагічнай дысцыпліны на машынных дварах;
5.8. стварэнне неабходных санітарна-вытворчых умоў для работы механізатараў.

ГЛАВА 3
Праверка ў ходзе агляду

6. Раённая камісія з удзелам кіраўнікоў і інжынерна-тэхнічных работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый праводзіць абследаванне рамонтна-абслуговай базы ўсіх сельскагаспадарчых арганізацый.
7. Пры правядзенні раённага агляду крытэрыямі ацэнкі работы па добраўпарадкаванні машыннага двара і прылягаючых да яго тэрыторый з’яўляюцца наступныя паказчыкі:
7.1. наяўнасць і стан:
7.1.1. рамонтнай майстэрні і пункта тэхнічнага абслугоўвання;
7.1.2. гаражоў для трактароў і аўтамабіляў;
7.1.3. навесаў, хлявоў, пляцовак для працяглага захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі і стан захоўвання машын;
7.1.4. асобна выдзеленых сектараў і пляцовак:

  • стаянкі рабочых машын, трактароў, аўтамабіляў;
  • размяшчэння тэхнікі, якая чакае рамонту;
  • зборкі, пагрузкі і разгрузкі машын;
  • тэхналагічнай настройкі і рэгуліроўкі машын і агрэгатаў;
  • пастоў вонкавай мыйкі машын;

7.1.5. склада гаруча-змазачных матэрыялаў і механізаванай запраўкі машын палівам;
7.1.6. складоў запасных частак, абменных вузлоў і агрэгатаў;
7.1.7. кантрольна-прапускнога пункта з глядзельнай ямай і агароджванне машыннага двара;
7.1.8. вытворча-бытавых памяшканняў для механізатараў:

  • вучэбнага класа і кабінета па тэхніцы бяспекі, бяспекі дарожнага руху і вытворчай санітарыі;
  • пакояў адпачынку механізатараў;
  • пакояў для прыёму ежы;
  • душавых і гардэробных;
  • пакояў для медыцынскага абследавання фізічнага стану вадзіцеляў і механізатараў;

7.2. агароджванне машыннага двара;
7.3. уязныя вароты (асноўныя і аварыйныя);
7.4. утрыманне тэрыторыі машыннага двара (ацэнцы падлягаюць адвод асадкавых вод, падсыпка, планіроўка, асфальтаванне, засмечанасць, падкошанасць зелля, травы і г. д.);
7.5. агароджванне і парадак на пляцоўцы для складзіравання і захоўвання металалому і шын;
7.6. агароджванне і парадак на пляцоўцы для захоўвання, разборкі і дэфектоўкі спісанай тэхнікі;
7.7. знешні выгляд будынкаў, збудаванняў, сектараў і пляцовак, размешчаных на тэрыторыі машыннага двара;
7.8. стан тэрыторый, якія мяжуюць з машынным дваром (наяўнасць засмечанасці непрыбраным металаломам, шынамі, непадкошанага зелля, травы і г.д.);
7.9. афармленне ўезду на машынны двор;
7.10. правядзенне дэфектоўкі машын, якія падлягаюць рамонту, зняцце з іх і здача ў складаны рамонт вузлоў і агрэгатаў;
7.11. арганізацыя рамонту тэхнікі ў сель-скагаспадарчай арганізацыі і аплата за своечасовы і якасны рамонт;
7.12 стан работы па аднаўленні паломак і выяўленых дэфектаў у гарантыйнай тэхніцы:

  • наяўнасць загаду (рашэння праўлення) аб арганізацыі гарантыйнай і прэтэнзійна-іскавай работы ў арганізацыі;
  • наяўнасць уліку гарантыйнай тэхнікі, вузлоў, агрэгатаў;
  • арганізацыя ўліку паведамленняў аб паломках у гарантыйнай тэхніцы і выкліку прадстаўніка дзяржтэхнагляду;
  • улік і афармленне актаў-рэкламацый, прэтэнзій і іскаў на кампенсацыю страт ад прастою гарантыйнай тэхнікі.

ГЛАВА 4
Парадак і тэрміны падвядзення вынікаў агляду і меры заахвочвання пераможцаў

8. Па выніках абследаванняў раённая камісія ацэньвае паказчыкі па пяцібальнай сістэме:
5 балаў пры выдатным стане і наяўнасці ўсіх аб’ектаў машыннага двара, іх гатоўнасці да работы ў зімовых умовах і арганізацыі работ па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ;
3 балы пры добрым стане і наяўнасці 75% аб’ектаў машыннага двара, іх гатоўнасці да работы ў зімовых умовах і арганізацыі работ па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ;
1 бал пры здавальняючым стане і наяўнасці 50% аб’ектаў машыннага двара, іх гатоўнасці да работы ў зімовых умовах і арганізацыі работ па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ.
Балы не налічваюцца пры негатоўнасці аб’ектаў машыннага двара да работы ў зімовых умовах і адсутнасці арганізацыі работ па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ або калі па якім-небудзь паказчыку работы ў сельскагаспадарчай арганізацыі не праводзяцца.
У цэлым ацэнка сельскагаспадарчай арганізацыі вызначаецца шляхам вылічэння сярэдняга бала па арганізацыі.
9. Рашэнне раённай камісіі афармляецца пратаколам і зацвярджаецца рашэннем Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
10. Для ўзнагароджвання пераможцаў раённага агляду засноўваецца тры грашовыя прэміі ў памеры:

  • за першае месца – 50 базавых велічынь;
  • за другое месца – 40 базавых велічынь;
  • за трэцяе месца – 25 базавых велічынь.

Выплата прэмій ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *