Майскі запас – на зіму аванс. Зялёнае жніво ў Ляхавіцкім раёне пачалося

Травы якраз дасягнулі той стадыі росту, калі трэба пачынаць касавіцу. Прычым, марудзіць нельга: касі, каса, пакуль раса, а дакладней – пакуль трава набрала максімальную колькасць пажыўных рэчываў. Пачалі касавіцу ў СВК “Шлях новы” – на падкормку грамадскага статка. На зялёны корм косяць траву ў СВК ”Ляхавіцкі”, ДП ”Нача”.

У ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” выйшлі на сенажаць 2 прэс-падборшчыкі-абмотчыкі, якія закручваюць сакавітую траву ў рулоны – корм атрымліваецца адменны. Механізатар Вячаслаў Сельмановіч (на здымку) мае 26 гадоў стажу работы, але працуе на новым агрэгаце з гэтага года: першыя 5 гектараў траў убраў, можна сказаць, на адным дыханні. Сёння на нарыхтоўцы кармоў шчыруе і Аляксандр Цэменя. У райаграсэрвісе плануюць нарыхтаваць 2200 тон кармоў у рулонах.

Днямі прыступіць да нарыхтоўкі корму такім метадам і ЗАТ “Белпрампрыбор”. Пакуль сенакосная пара “абмінае” СВК “Жарабковічы”, “Тальмінавічы”, “Ліпнянку”, “Востраў-Агра”.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *